Вось і скончыўся скомканы дзень.
Толькі дзіўны лагодны прамень,
Дакрануўшыся хустачкай сонца,
Суцяшае наш горад бясконца.
Я сумую аб гэтым жыцці,
Шмат дарог не паспею прайсці,
Завіхляўшыся ў дробязях быту
Маё сэрца нібыта разбіта.
Стогне йржавымі кроплямі кран,
Нібы мае пакуту ад ран,
І ўпадаючы ў жах адзіноты
Я адчуў дэпрэсіўныя ноты.
Што рабіць, гэта роспач ці не,
Нiбы птах у разбітым вакне,
Адхіляючы радасць спакою
Цёмнай ноччу мяне непакоіць?
Вырашаю цябе ўспамінаць,
Подых твой віртуальна кахаць.
І забыўшыся сном хрыплаватым
Зіхаціць Млечны Шлях васпаваты.
2000 г.